Беларускія творы ў кінематографе — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"
Дэманстрацыя кінафільмаў на Беларусі пачалася ў канцы 19 ст., а ў пачатку 20 ст. дзейнічала ўжо 58 кінатэатраў. З 1946 года пачала сваю дзейнасць кінастудыя «Беларусьфільм». Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры. Кінематограф здаўна сілкуецца літаратурай, чэрпаючы з яе тэмы і сюжэты, сітуацыі і герояў.
 

Алесь Адамовіч «Ідзі і глядзі»

«Ідзі і глядзі » —  мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава, зняты ў жанры ваеннай драмы па кнізе Алеся Адамовіча. Дзеянне карціны разгортваецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэту — беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі , на працягу двух дзён ператвараючыся з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога. Фільм быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестывалях і заняў шостае месца ў савецкім кінапракаце 1986 года: яго прагледзелі 29,8 млн гледачоў.

Якуб Колас «Новая зямля»
Экранізацыя аднайменнай паэмы Якуба Коласа ўражвае каларытам і гульнёй акцёраў. У фільме захаваны арыгінальны тэкст — стужка дапаможа навучыцца выразна чытаць твор. Добрая «падказка», калі трэба вывучыць на памяць пэўны ўрывак.

Янка Купала «Раскіданае гняздо»
Спектакль па п’есе Янкі Купалы паказвае трагічную гісторыю сям’і Зяблікаў. Вострасюжэтная драма мае і рамантычную афарбоўку, таксама ў творы шмат сімволікі.

Міхась Чарот «Свінапас»
«Лясная быль» Юрыя Тарыча зняты па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». У 1926 годзе паказы гэтай стужкі праходзілі з аншлагамі па некалькі разоў на дзень, але хто ведаў, што менавіта на гэтым падмурку будзе будавацца ўсё беларускае кіно? Экранізацыі, знятыя ў Беларусі, дагэтуль выклікаюць пачуццё гонару за айчыннае кіно і літаратуру.