БІБЛІЯТЭКА ПРАПАНУЕ — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

Бібліятэка прапануе

Міжбібліятэчны абанемент

Паважаныя чытачы!

   Міжбібліятэчны абанемент з’яўляецца крыніцай атрымання дакументаў у часовае карыстанне з фондаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі і фондаў найбуйных бібліятэк Беларусі.

Правілы карыстання МБА:

  • Права карыстання МБА даецца ўсім катэгорыям чытачоў.
  • Патрабаванні на літаратуру па МБА падаюцца на бланку.
  • На кожную назва кнігі запаўняецца асобны бланк.
  • У заказе на кнігу паказваецца прозвішча і ініцыялы аўтара, поўная назва кнігі, месца і год выдання.
  • У запыце на шматтомнае выданне варта паказваць нумар тома.
  • На кожную назву часопіса і на кожны год яго выдання варта выпісваць асобны нумар, аўтара, назву артыкула і неабходныя старонкі.
  • Чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за захаванасць атрыманых па МБА дакументаў.
Мультымедыйныя цэнтры

Мультымедыйныя цэнтры

  •  Раённая бібліятэка;
  •  філіял  “Алекшыцкая сельская бібліятэка”;
  •  філіял  “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка”;
  •  філіял  “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка”;
  •  філіял  “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”;
  •   філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”;
  •  філіял  “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб”;
  •   філіял  “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка”;
  •   філіял  “Пагранічная сельская бібліятэка”;
  •  філіял  “Старадворацкая сельская бібліятэка”.

Да паслуг карыстальнікаў:

  • працоўнае месца для індывідуальных заняткаў;
  • работа з электроннай поштай;
  • доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі і бібліятэк Беларусі;
  • кансультацыя па наяўнаму фонду мультымедыя прадукцыі;
  • фонд мультымедыйных выданняў.

Фонд мультымедыйных выданняў:

  • электронныя выданні па асобных прадметах школьнай праграмы;
  • электронныя кнігі класікаў рускай, беларускай і замежнай літаратуры;
  •  пазнавальныя электронныя выданні для дзяцей і юнацтва і іншыя дакументы.

Сацыяльна-інфармацыйныя цэнтры

Для прадстаўлення насельніцтву сацыяльна-значнай інфармацыі ў бібліятэках дзейнічаюць сацыяльна-інфармацыйныя цэнтры, дзе назапашваецца інфармацыя аб палітычным, эканамічным, гістарычным і культурным жыцці рэгіёну. Матэрыялы сацыяльна-інфармацыйнага цэнтра адлюстраваны ў тэматычных папках: «Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «Сацыяльная абарона насельніцтва», «Дзяржаўныя сацыяльныя стандарты», “Сельская гаспадарка”, “Адукацыя”, “Ахова здароўя” і іншыя. Неад’емным атрыбутам сацыяльна-інфармацыйнага цэнтра з’яўляецца фактаграфічная картатэка. Яна збірае адрасы і тэлефоны прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў усяго раёна.

Аматарскія аб’яднанні

Экспазіцыя «Фотаімгненні для нашчадкаў»

Час працы з 10.00 да 19.00
Выхадны дзень: нядзеля
Кантакты:
                       тэл. 8(01511)7-05-71
                       тэл. 8(01511)2-18-95

Экскурсія па экспазіцыі — 1 руб. 50 кап. (з аднаго наведвальніка)
 
     Наведваючы Вялікую Бераставіцу, турыстам абавязкова трэба завітаць у раённую бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага. Тут можна зрабіць невялічкі экскурс у гісторыю нашага мястэчка, акунуцца ў сівую даўніну праз мастацкія палотны і фотаілюстрацыі. 
     У бібліятэцы дзейнічае экспазіцыя “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Тэматычная экспазіцыя ўключае больш за 40 фотаздымкаў пра гісторыю Бераставіччыны ХХ стагоддзя. Фотаздымкі прысвечаны старажытным архітэктурным помнікам Бераставіцкага краю. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з гістарычнымі асобамі, чый лёс быў звязаны з Бераставіцкім краем, жыццёвым укладам пасёлка. Размяшчаецца экспазіцыя на другім паверсе раённая бібліятэкі. 
     Бібліятэкары праводзяць цэлы цыкл экскурсійных сустрэч па тэмах “Славуты зямляк бераставіцкага краю В.М.Кавалеўскі”, “Мінулае бераставіцкай зямлі ў партрэтах і фотаздымках”, “Страчаная спадчына Бераставіччыны”, “Сакральная архітэктура бераставіцкага краю”, “Уладальнікі Вялікай Бераставіцы”, “З гісторыі вуліц мястэчка Вялікая Бераставіца”.