Ганарыся імем сваім, вуліца — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

База дадзеных (БД) — “Ганарыся імем сваім, вуліца” — інфармацыйны рэсурс, у якім змешчана інфармацыя пра знакамітых людзей, якія ўсімі сваімі сіламі змагаліся супраць фашызму, абараняючы сваю родную зямлю. На акупіраванай нямецкімі захопнікамі Беларусі разгарнуўся буйнейшы партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.

    Савецкія палкаводцы і ваенныя змаглі спыніць наступленне ворага цаной вялікіх ахвяр як у арміі, так і сярод мірнага насельніцтва.

   Вялікая Айчынная вайна за чатыры гады адабрала жыццё ў мільёнаў нашых суайчыннікаў і пакінула ў вечнасці імёны тысяч герояў. Памяць аб іх жыве не толькі ў сэрцах удзячных нашчадкаў, але і ў назвах гарадоў, мястэчак і іх вуліц. Вялікая Бераставіца не выключэнне. Прадстаўляем вам герояў Вялікай Айчыннай вайны, военачальнікаў, арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкіх падпольных і партызанскіх рухаў, якія ўвекавечаны ў бераставіцкай тапаніміцы. Генеруецца БД аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага”.