Кнігі з краіны дзяцінства — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

Кнігі з краіны дзяцінства

2023 год                 

Гушинец, П.В.  Сказки для Веснушки. Война соседей: для детей среднего и старшего школьного возраста / Павел Гушинец; художник Олег Грубин. – Минск: Звязда, 2023. – 128 с., ил. ББК 84(4Беи)6

Много лет в Лэгрине царили мир и порядок. Король Дормидонт уже и забыл, когда чистил от ржавчины дедовские доспехи. А тут – тревожные вести. Границу перешли полки северного соседа и быстрым маршем движутся к столице. Веснушка как придворный маг не могла остаться в стороне. Кроме того, во всем этом видны происки некромантов и какая-то таинственная магия зеленого цвета. Приключения Веснушки, рассказанные живо, с тонким юмором и иронией, с первой страницы захватят юных любителей фэнтези.

Шабанец, М.Р.  Пасланцы цмока: фантастычная аповесць: для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Марыя Шабанец. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. – 256 с. ББК 84(4Беи)6

Невядомая Хвароба знішчае толькі людзей — і гэта кепскія весткі для Дрыгвянага княства. Каб спыніць Хваробу і не даць распачацца вайне, у Курганнае княства ідуць сын млынара, знічка, дабрахожы, хіхітун і князёўна. За спіной яны пакідаюць Цмока, у палацы якога лютуе Хвароба. Пасланцоў чакае сустрэча з ворагам і выпрабаванне палонам, Хваробай і адчаем. Але калі кожны пераможа свае жахі, у абодвух княстваў ёсць надзея.

Міус, Ж.В.  Панч і Чоха: казка: для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Жанна Міус; мастак Святлана Стахоўская. – Мінск: Звязда, 2023. – 56с.: іл. ББК 84(4Беи)6

Панч і Чоха – вясёлыя панчохі яркага вясёлкавага колеру. Яшчэ на фабрыцы іх аб’ядналі ў пару, тым самым зрабіўшы іх неразлучнымі. Сябрам прыйдзецца прайсці разам праз шматлікія выпрабаванні лёсу: і ў пашчы пыласоса пабываць, і ў зубы злоснага нявыхаванага сабачкі трапіць… Але ўсе хвалявальныя, часам вясёлыя, а часам небяспечныя прыгоды Панч і Чоха пройдуць побач, падтрымліваючы адзін аднаго, як сапраўдныя сябры.

Хадасевіч-Лісавая, К.С.  Палёт на Вухуцію: фантастычная казка: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту / Кацярына Хадасевіч-Лісавая; мастак Вольга Лапіна. – Мінск: Звязда, 2023. – 40 с.: іл.. – (Казкі Кніжнай феі) ББК 84(4Беи)6

Гэта кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Палёт на Вухуцію»! Адпраўляйцеся ў неверагоднае падарожжа, сябры! Вас чакае цудоўная касмічная вандроўка і фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і хлопчыка з таямнічай Вухуціі. Вы здзейсніце палёт на далёкую планету! Якая яна? Хто там жыве? Што адбываецца? Цікавае ці небяспечнае падарожжа атрымаецца ў галоўнай гераіні і чытачоў кнігі, якія разам тэлепартуюцца на загадкавую планету? 

Прокша, Л.Я. Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі: аповесць-казка: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Леанід Прокша; мастак Святлана Стахоўская. – Мінск: Звязда, 2023. – 80 с.: іл. ББК 84(4Беи)6

Недзе на Палессі жылі-былі дзед і баба. Хата іх стаяла ў лесе. Дзед быў лесніком, а баба гаспадарыла дома. Аднойчы, калі яны гатавалі ежу, з імі раптам пачала размаўляць бульбінка – гэта быў маленькі зачараваны хлопчык. Баба з дзедам пакінулі яго ў сябе. Тады і пачаліся незвычайныя прыгоды хлопчыка і яго сяброў.

Кастрючин, В.А.  Чудо-ягода: повесть и рассказы о природе и животных: для детей среднего школьного возраста / Валерий Кастрючин; художник Елена Карповича. – Минск: Звязда, 2023. – 103 с.: ил. ББК 84(4Беи)6

Эта книга – о радости жизни. Весь Божий мир является великим чудом, если смотреть на него не глазами постороннего человека, а удивляться и травинке, и цветочку, и муравью, и бабочке с её феноменальным полётом, и смелому чибису, способному защитить свой луг от коварной лисицы. Именно таким, зрящим не только глазами, но и сердцем, предстаёт, перед нами главный герой двух повестей о радости жизни «Росинки из корзинки» и «Чудо-ягода» – сперва мальчик, а потом уже взрослый человек, много повидавший в жизни и осмысливающий прожитое.

Миус, Ж.  Где бродит Бутербродик?: стихи для детей: для детей дошкольного и младшего школьного возраста / Жанна Миус; [художник Ольга Михеенко]. – Минск: Беларусь, 2023. – 86 c.: ил. ББК 84(4Беи)6

Представляем замечательный сборник стихов для детей. Это незабываемое путешествие в мир детства, наполненное яркими образами и забавными ситуациями. Книга содержит множество страниц с красочными иллюстрациями, крупный шрифт и удобный формат, что делает ее идеальной для чтения детям с раннего возраста. 

Карнаухова, И.А.  Дверной дом: фэнтези: для детей среднего школьного возраста / Ирина Карнаухова; художник Алеся Зенович. – Минск: Звязда, 2023. – 56 с.: ил. ББК 84(4Беи)6

Что делать мальчишкам летом на даче? Конечно, наслаждаться отдыхом от учебы! Лешка и его друг Макс старались проводить время именно так. Но прочитанное вслух заклинание из найденной в сарае старой книги привело к неожиданным последствиям: на Земле может случиться апокалипсис. А встреча с таинственным незнакомцем у Дверного дома заставила мальчишек по-иному взглянуть на происходящее вокруг. Книга рекомендуется увлеченным фантастикой ребятам, понимающим, что дружба, верность и надежное плечо товарища всегда остаются наивысшими ценностями в жизни.

 2022 год

Аўласенка, Г. П. Таямніцы назваў : тапанімічныя казкі / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Аракчэева]. — Мінск : Звязда, 2022. — 110, [1] с. ББК 84(4Беи)6
Новая кніга Генадзя Аўласенкі змяшчае тапанімічныя казкі. У іх аўтар паспрабаваў адказаць на пытанні, чаму той ці іншы населены пункт, што знаходзіцца на Пухаўшчыне (Мінская вобласць), мае сваю назву, з чым можа быць звязана яе паходжанне. Шчыра спадзяемся, што юныя чытачы, якія пазнаёмяцца з незвычайнымі апавяданнямі пра таямніцы геаграфічных назваў (тапонімаў), усур’ёз зацікавяцца гісторыяй роднага краю.

Якімовіч, А. М. Нязваныя госці : прыгодніцка-гістарычная аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для настрою / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2022. – 197, [2] с.         1461 год… На Беларусь рабілі набегі атрады крымскіх татараў. На старонках аповесці Аляксея Якімовіча «Нязваныя госці» чытачы змогуць пазнаѐміцца з хлапчукамі Базылѐм і Раманам, дзяўчынкай Марысяй, якія трапілі ў палон да татараў. Каб абараніць дзяцей, падняліся ўсе дарослыя мужчыны з навакольных вѐсак… Частку зборніка складаюць мастацкія гіпотэзы «Як узніклі фразеалагізмы». Гэта новы жанр літаратуры, які не толькі пазнаѐміць чытачоў з цікавымі фразеалагізмамі, але і дазволіць ім зазірнуць у мінулае. У новую кнігу А. М. Якімовіча таксама ўключаны самабытныя вершы пра каханне і для роздуму, вершаваныя скарагаворкі на ўсе літары беларускага алфавіту.

З мамай добра мне : вершы / [укладальніца А. Спрынчан]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. — 20, [2] с.. — (Жывая класіка дзецям) ББК 84(4Беи)6                          У кнігу ўвайшлі ўключаныя ў школьную праграму па беларускай літаратуры вершы пра маці, напісаныя вядомымі паэтамі Эдзі Агняцвет, Рыгорам Барадуліным, Верай Вярбой, Уладзімірам Паўлавым, Нілам Гілевічам, Адамам Русаком і інш.

 

Якімовіч, А. М. Белакрылая птушка : аповесці, вершы / Аляксей Якімовіч. — Мінск : Беларусь, 2022. — 197, [2] с. ББК 84(4Беи)6                   У новых аповесцях вядомага беларускага пісьменніка A. М. Якімовіча расказваецца пра падлеткаў, якія трапляюць у розныя драматычныя сітуацыі і годна спраўляюцца з імі. У кнігу ўключаны і новыя вершы аўтара. Для шырокага кола чытачоў.

 

 

 

Аўласенка, Г. П. Казкі дзядулі Дняпра : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Генадзь Аўласенка ; [ілюстрацыі С. І. Страхоўскай]. — Мінск : Звязда, 2022. — 109, [2] с. ББК 84(4Беи)6      Кніга беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра» – не проста кніга казак, хоць казак у ёй і сапраўды вельмі шмат… Але, апроч казак, юныя чытачы (а менавіта на іх і разлічана гэтая кніга) знойдуць у ёй шмат карыснай і цікавай для сябе інфармацыі. І па гісторыі, і па геаграфіі, і, вядома ж, па біялогіі, бо сам аўтар па адукацыі біёлаг… І ўсё ж асноўнае ў гэтай кнізе – казкі! Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя ягоныя прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць… А некалькі казак для дзяцей прынёс дзядулю Дняпру ў сваім маленькім кошычку Вожык. Ён іх дзеля гэтага спецыяльна ў лесе збіраў… А вам засталося толькі іх прачытаць.

Багдановіч, Л. У. Скарбы зямлі Беларускай : казкі / Лёля Багдановіч ; [мастак Святлана Стахоўская]. — Мінск : Звязда, 2022. — 40 с. ББК 84(4Беи)6                                                                                  У зборнік уключаны казкі, заснаваныя на беларускіх легендах і паданнях і прысвечаныя вобразам, якія сталі сімваламі нашай Айчыны. Бусел, хлеб, валошкі, возера Нарач, Белавежская пушча, лён – вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі аўтара на стварэнне кнігі, што ў займальнай форме распавядае падлеткам пра нашу культуру і міфалогію, дапамагае спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці.

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Сакрэты аднаго каралеўства : казка / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Анастасія Балыш. — Мінск : Звязда, 2022. — 56, [1] с.. — (Казкі кніжнай феі) ББК 84(4Беи)6                         Персанажы кнігі — не людзі, не жывёлы, не расліны… Гэта казачная гісторыя пра загадкавых істот, якія фарсяць у выкшталцоных капелюшах, жывуць у сваім асобным каралеўстве і віруюць у эпіцэнтры прыдворных падзей. Хто ж гэты высакародны, арастакратычны, шляхетны народ? Завітайце ў таямнічае каралеўства, пазнаёмцеся з яго жыхарамі і даведайцеся, якія падзеі не на жарт узрушылі дзяржаву…

Баравікова, Р. А. Прыгоды залатога сабачкі Мупсі : казкі з гербарыя / Раіса Баравікова ; [мастакі Мікалай Казлоў і Наталля Сустава]. — Мінск : Звязда, 2021. — 144 с. ББК 84(4Беи)6                  Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся. Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае — Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і непаўторнай у сваім харастве. Кніга разлічана на падлеткаў сярэдняга школьнага ўзросту. Яна, несумненна, выкліча ў іхцікавасць, абуджаючы захапленне і любоў да прыроды.

Ліпскі, У. С. Цімох Вохвох : аповесць-казка пра хлопчыка, ад якога аднойчы ўцёк мабільнік / Уладзімір Ліпскі ; [мастак С. Стахоўская]. — Мінск : Народная асвета, 2022. — 35 с.. — (Казкі для вундэркіндаў) ББК 84(4Беи)6                                                               У аповесці-казцы вядомага беларускага аўтара расказваецца пра хлопчыка Цімоха, у якога раптам знік мабільнік. Вы даведаецеся, як Цімох пачынае новае жыццё без электроннай прылады, як адкрывае для сябе па-новаму людзей, прыроду, вусныя легенды, казкі, гульні ад сваёй вясковай бабулі і цікаўнай вясковай дзяўчынкі Анюткі – пра ўсё гэта ў займальнай аповесці-казцы.

Давідовіч, С. Ф. Дабром за дабро : казкі / Сяргей Давідовіч. — Мінcк : Звязда, 2022. — 133, [3] с. ББК 84(4Беи)6                                 Казкi Сяргея Давiдовiча вучаць спагадлівасці i шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлi i да мацi-Прыроды беражлiва i адказна.






Бука, Н. І. Бася і яе чароўны свет : казка / Надзя Бука ; [пераклад з рускай Н. Кудасавай] ; малюнкі аўтара. — Мінск : Звязда, 2019. – 32с. 

Вы, пэўна, памятаеце казку Надзі Букі пра дзяўчынку Басю і яе незвычайнага сябра Пігласа — ці то птушачку, ці то вочка з крыльцамі, што дорыць натхненне і аберагае чалавека ад дрэнных учынкаў? У новай кнізе мастачкі і пісьменніцы вас чакаюць новыя героі — гласпіі, якія сілкуюцца негатыўнымі эмоцыямі і пачуццямі, бубласы, што могуць вылечыць ад любой хваробы, Пува, якая харчуецца гузікамі і абараняе чалавека ад начных жахаў…Як і ў першай кнізе, Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму. А мы з вамі вучімся верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы!

Никольская, О. В. Три неразлучных друга : [сказочная повесть / Ольга Никольская ; [предисловие А. Карлюкевича]. — Минск : Беларусь, 2019. – 390с. 

Доброта и сострадание, верность своим принципам и идеалам, смелость и отвага, желание помочь другим – все эти качества живут в душе каждого юного читателя, но иногда ему нужно напомнить об этом. Что и делают четыре повести-сказки, включённые в книгу.


 

Марціновіч, А. Альма. Прыгоды на зямлі і ў космасе : аповесць-казка / Алесь Марціновіч ; [мастак Н. Агародная]. — Мінск : Беларусь, 2019. – 133с. 

Хочаце пазнаёміцца з сабачкам, які сам пракаціўся па горадзе за рулём машыны? Не верыце, што за адзін раз ён з’еў каля кілаграма цукерак? Не ўяўляеце, як гэта можна прагылнуць не адзін дзесятак грашовых купюр? Тады хутчэй знаёміціся з Альмай. Разам з ёй вы трапіце ў сузор’е Гончых Псоў, дзе яна стане ганаровым грамадзянінам краіны сабак Сваса.

Любай маме : вершы беларускіх паэтаў / складальнік Г. І. Зубрава]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2019. – 30 с.

У зборніку сабраны прыгожыя, цёплыя і пранікнёныя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на зямлі — маці. Кніга знойдзе водгук у сэрцы самых маленькіх чытачоў, а таксама іх бацькоў. Выбранымі вершамі можна павіншаваць матулю з Днём нараджэння, Днём маці і са святам 8 Сакавіка.

 

 

Вашкевич, Э. В. Белый, дикий, крылатый : сказки / Эльвира Вашкевич ; [художник Е. Карпович]. — Минск : Народная асвета, 2019. — 71 с.

Новая книга известного автора повествует о том, как самый обычный дикий гусь помог обитателям родного озера победить вражду и обустроить жизнь по законам мира и согласия. Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.

 

Быкова, С. А. Солнечный зайчик : стихи и загадки / Светлана Быкова ; [художник Ольга Шпаковская]. — Минск : Звязда, 2019. – 37с.

 Здесь мышата и лягушата учатся в лесной школе — не только грамотности, но и честности, говорливая сорока-фантазёрка разносит по округе новость о том, как напугала трусливого кота (читайте — всё было наоборот), а мальчик Саша точно знает, как справиться с неаппетитным завтраком — нужно только иметь «под рукой» надёжного друга Барбоса… Тёплые и нежные иллюстрации, забавные персонажи — эта книга подарит приятный вечер и детям, и родителям.

Куличенко, В. В. Доктор Васильков и Повелитель ночи : повесть / Владимир Куличенко. — Минск : Беларусь, 2019. – 270 с. 

По сюжету книги доктор Сергей Васильков и солдат Сливка становятся свидетелями ужасных прогулок уродливого ночного монстра по городским крышам. Город тонет во мраке, и кажется, что свет солнца уже никогда не взойдёт над ним. Победить коварного Повелителя ночи помогают подсказки в волшебном электронном блокноте и верные друзья — черепаха Серьга и петушок Прыг-Скок.

 

Лясковский, В. Л. Колючая книжка : стихи / Виктор Лясковский ; [художник А. Житкевич]. — Минск : Звязда, 2019. – 38с.

Эта книга действительно колючая и остренькая, потому что на каждой странице вас ждут небольшие стихотворения про одних из самых забавных и умилительных животных, которых любят и дети, и взрослые, — ёжиков. Главное правило при чтении — не будьте слишком серьёзными! И тогда сможете узнать, приходится ли Бабка-Ёжка родственницей ёжикам, что персонаж известной сказки делал в тумане и как часто в семействе «колючкиных» идут в ход ежовые рукавицы.


Никольская, О. В. И вновь агенты «КолбаФирЖик» : современная повесть-сказка / Ольга Никольская ; [художник С. Волков]. — Минск : Звязда, 2019. – 157 с.

Книга Ольги Никольской прячет в себе новую «порцию» приключений смышлёных детективов — котов Колбаса и Кефира, а также их верного друга пса Рыжика. Если в предыдущей истории главные герои пытались разгадать тайну исчезновения картины-шедевра под названием «Мурка Лиза», в новой книге жертвой похищения становится… один из хвостатых агентов: беспечный Рыжик вышел искупаться в озере — и исчез.

Бучынская, Н. С. Прынцэса Алівія і «жабіны вочкі» : сон + ява = казачная з’ява / Наталля Бучынская. — Мінск : Беларусь, 2019. – 69 с.
Калі вельмі моцна захацець, нават звычайная дзяўчынка можа стаць прынцэсай. Так! Мары збываюцца! Але будзьце пільнымі: жыццё прынцэс не такое бесклапотнае, як падаецца. Шчасце, што не пераводзяцца адважныя рыцары, гатовыя іх ратаваць.

 


Гушинец, П. Девочка и крокодил : рассказы для детей / Павел Гушинец ; [художник Н. Бука]. — Минск : Звязда, 2018. – 26с.
 Жила-была девочка Соня. Обычная девочка, которых много. Каждое утро родители будили Соню и отводили в детский сад. Каждый вечер забирали из садика и вели домой. На выходных ходили в цирк и кукольный театр. Летом ездили на море и к бабушке в деревню. А под кроватью у Сони жил крокодил. Самый настоящий, только маленький. И совсем не страшный. Даже имя у него было хорошее, «мягкое» – Мурзик. Крокодил тихонько ютился под кроватью, а когда Соня приходила из садика, выползал, чтобы полакомиться мамиными котлетами и поговорить с девочкой о самых разных вещах…

Гібок-Гібкоўскі, А. Дом каля возера : казкі / Алесь Гібок-Гібкоўскі;[мастак В. Дударэнка]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 59с. 
Казкi гэтага аўтара ствараюць свет рамантычны, трагiчны i вельмi беларускi. Хлопчык Толiк увайшоў у дзверы ў падвале новага дому i апынуўся ў часе князя Вiценя. Што застаецца? Папярэдзiць тутэйшых пра хуткi напад крыжакоў, атрымаць медаль i вярнуцца. Аўтар вiдавочна любiць рабiць героямi творчых людзей з iх праблемамi. У адной казцы Скрыпач атрымлiвае траўму i перастае граць, яго кiдаюць сябры i карыслiвая жонка. Затое ператвараецца ў сцiплую гожую дзяўчыну рабiнка, якой ён любiў дарыць прыгожыя мелодыi. У другой казцы ў госцi да беднага Паэта патрапляе прынцэса, якая, натуральна, закахалася…

Ад калыханкі да забаўлянкі : калыханкі, вершы, казкі, апавяданні, загадкі / укладальнік І. Карнаухава ; мастак А. Лось]. — Мінск : Звязда, 2018. – 278с. 
Творы 25 аўтараў Міншчыны, сярод якіх калыханкі, казкі, вершы, апавяданні, загадкі, ўвайшлі ў выданне для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Кніга ўкладзена Ірынай Карнаухавай, ілюстрацыі падрыхтаваны мастачкай Аленай Лось.

 


Аўласенка, Г. П. Снегавік і Вясна : казачная аповесць / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Карповіч]. — Мінск : Звязда, 2018. – 52 с. 
Зімой на ўзлеску вясковыя дзеці вылепілі Снегавіка. Яго нос-морквачка прывабіў зайчанят Вушасціка і Таўстуна. А самі зайчаняты вельмі спадабаліся хітрай Лісіцы… З гэтага і пачынаюцца прыгоды герояў у казачным лесе.




Вашкевич, Э. В. Дело было в музыкалке : повесть / Эльвира Вашкевич. — Минск : Книжный Дом : Литера Гранд, 2018. – 253 с.

Что тут поделаешь, если вся жизнь школьника проходит в учебе? А тут еще и занятия в музыкальной школе… Но там все как-то веселее — под музыку! Чего стоит хотя бы небывалый успех квартета «Мокрый след», где один из солистов — щенок! Как же в этой учебной кутерьме не растерять старых друзей и обзавестись новыми? Удивительные, но веселые приключения Сани Васильчикова и его друзей способны дать ответы на любые сложные вопросы…


Зарецкая, И. И. Сказки елочных игрушек : [для младшего школьного возраста] / Инна Зарецкая ; [художник А. Муратова]. — Минск : Звязда, 2018. – 23 с.

Много волшебных сказок знают ёлочные игрушки. Разные чудеса видели они. Потому что наряжают ими колючих лесных красавиц в самое волшебное время — под Новый год. И каждая игрушка нам свою сказку рассказать может.

 

 

Баравікова, Р. А. Казкі астранаўта : касмічныя падарожжы беларусаў / Раіса Баравікова. — Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011. — 173, [2] с. 

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Ігнаценка, Рыгор Канстанцінавіч. Зацугляны шчупак : апавяданні: для сярэд. шк. узр. / Рыгор Iгнаценка. — Мінск: Лiтаратура i Мастацтва, 2009.- 143с.

Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі або значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю. Гэтай цікавай справай з задавальненнем займаюцца як дарослыя, так і дзеці. Яшчэ больш захапляльным з’яўляецца паляванне. У кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях. А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.

Рублеўская, Людміла Іванаўна. Прыгоды мышкі Пік-Пік : казкi: для мал. шк. узр. / Людмiла Рублеўская. — Мінск: Мастацкая лiтаратура, 2011.- 167с.

У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі,— паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік — удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя. Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.

Мазго, Уладзімір Мінавіч. Прыгоды марахода : казкi, вершы, загадкi, песнi, скорагаворкi, пацешкi: для мал. шк. узр. / Уладзiмiр Мазго. — Мінск: Юнацтва, 2002.- 126с.

Вы не ведаеце, чаму сарокі носяць навіны на хвасце?.. А чаму кошкі не любяць хітрых мышак?.. А навошта афрыканскі папугай заляцеў у беларускі гай?.. Вы не сустракалі ката марахода, не чулі пра яго дзівосныя прыгоды?.. Ну тады гэтая кніга менавіта для вас. Юныя чытачы знойдуць тут прыгодніцкія казкі, вясёлыя вершы, дасціпныя загадкі, скорагаворкі, пацешкі. Кніга будзе вельмі карыснай вучням, бацькам і настаўнікам.

 

Бучынская, Н. С. Атракцыёны для вадзянікоў : былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае / Наталля Бучынская ; [ілюстрацыі А. Пазняка]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 78, [2] с.

Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі.

Гапееў, Валерый Мікалаевіч. Урокі першага кахання : аповесці / Валерый Гапееў. — Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2011.- 189с. — ( Пераходны ўзрост).

Кнігу склалі аповесці “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”, “Лёшкава каханне, або віртуальнае дрэва рэальнасці”, “Першы боль, або Доказ закона прыгажосці”. У цэнтры кнігі – сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, эратычныя праблемы і пытанні росту.

 

 

Скаржынская-Савіцкая, Г. І. Прыгоды хамячка Тошкі : казка / Ганна Скаржынская-Савіцкая ; [мастак Л. Галубец]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — 35 с. 

Гэта казка пра гарэзлівага хамячка Тошку, які выпадкова аказаўся на волі. Нягледзячы на тое, што Тошка доўга жыў у хатніх умовах, ён змог пераадолець усе цяжкасці, якія сустрэліся на яго шляху, знайшоў сабе сапраўдных сяброў.