08.12.2023 г. Падарожжа ў свет права “Па законах дарослага жыцця” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

08.12.2023 г. Падарожжа ў свет права “Па законах дарослага жыцця”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага для вучняў 5 “В” класа прайшла гадзіна прававых ведаў “Па законах дарослага жыцця”, прысвечаная Міжнароднаму дню правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Падчас сустрэчы бібліёграф нагадала прысутным асноўныя міжнародныя дакументы, якія вызначаюць правы і свабоды кожнага жыхара планеты. Юнакі з цікавасцю слухалі гісторыю стварэння Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Канвенцыі аб правах дзяцей, азнаёміліся з асноўнымі артыкуламі правоў і абавязкаў. Таксама прагучала інфармацыя аб неабходнасці павагі і захавання правоў кожным грамадзянінам краіны. Больш даведацца аб правах дзіцяці і замацаваць атрыманыя веды дзецям дапамаглі сітуатыўныя гульні, віктарыны і крыжаванкі.