03.05.2024г Паўлюк Трус- паэт, які прысвячаў свае творы героіцы грамадзянскай вайны і камсамолу — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.05.2024г Паўлюк Трус- паэт, які прысвячаў свае творы героіцы грамадзянскай вайны і камсамолу

   Малады і таленавіты…Паўлюк Трус- паэт, які малавядомы для школьнай аудыторыі. Але ж прыгажосць вершаў паэта не дазваляе абмінуць увагай такую з’яву літаратуры. Пры жыцці паэта выдадзены два зборнікі яго лірычных вершаў («Вершы», 1925, і «Вятры буйныя», 1927). Творы П. Труса прысвечаны, галоўным чынам, героіцы грамадзянскай вайны, камсамолу («Чырвоныя ружы», «Юны змаганец», «Астрожнік», «Ленин» і інш.) і паказу новага жыцця беларускіх сялян, заснаванага на заваёвах Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Паэзія П. Труса ў значнай ступені сілкавалася беларускім фальклорам. У 1983 годзе была выдадзена яго кніга вершаў для дзяцей “Падаюць сняжынкі”. Аб  усім гэтым юнакам і дзяўчатам  на чарговай сустрэчы расказвала бібліятэкар  філіяла “Старадварэцкая сельская  бібліятэка”.