10.05.2024г. Галоўнае ў жыцці сям’я — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.05.2024г. Галоўнае ў жыцці сям’я

   Самае дарагое ў чалавека – сям’я. Яна пазбаўляе адзіноты, аб’ядноўвае, дорыць любоў і клопат. Але яна і вучыць! Чалавек у сям’і атрымлівае навыкі сацыялізацыі ў грамадстве. Па тыпу бацькоўскай ён будуе і сваю ўласную сям’ю.Аб усім гэтым  расказвала бібліятэкар філіяла “Старадварэцкая сельская бібліятэка”на чарговай сустрэчы з навучэнцамі мясцовай школы. У кожнай сям’і свае традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. На ўроку дабрыні “Сямейныя традыцыі”, прысвечанаму Сусветнаму дню сям’і, які адбыўся 10 мая, кожны з маленькіх удзельнікаў расказаў пра традыцыі сваёй сям’і.