10.05.2024г. Круглы стол “Гісторыя краіны, гісторыя сімвалаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.05.2024г. Круглы стол “Гісторыя краіны, гісторыя сімвалаў”

   Герб, сцяг і гімн дзяржавы-галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Яны адлюстроўваюць галоўныя рысы нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе галоўных каштоўнасцях. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у ДУК «Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага» прайшоў круглы стол «Гісторыя краіны, гісторыя сімвалаў». У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Сілкова Алена Іосіфаўна, спецыялісты і наведвальнікі ТЦСАН Бераставіцкага раёна. Выступаючы перад прысутнымі, бібліятэкар адзначыла, што кожны грамадзянін нашай краіны абавязаны ведаць дзяржаўныя сімвалы, выконваць законы дзяржавы, паважаць традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа. Падчас сустрэчы ўдзельнікі адзначылі, што бацькі, дзяды, прадзеды змагаліся за нашу будучыню, нашу незалежнасць і мір на зямлі. І наш абавязак – шанаваць іх памяць, шанаваць кожны дзень, пражыты ў свабоднай Беларусі пад мірным небам; з павагай ставіцца да Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна як сімвалаў, якія выказваюць палітычную самастойнасць і незалежнасць нашай дзяржавы, гісторыю яе станаўлення і развіцця. Наведвальнік ТЦСАН Артур Васько выканаў песню, прысвечаную святу. Удзельнікі круглага стала пазнаёміліся з прэзентацыяй Тры сімвалы роднай дзяржавы.