15.05.2024г. Прагляд дакументальнай кінастужкі «Перазвон» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.05.2024г. Прагляд дакументальнай кінастужкі «Перазвон»

   15 мая ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў прагляд дакументальнай кінастужкі «Перазвон» у рамках дзяржпраекта «Генацыд беларускага народа» і да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні старэйшых класаў, што прыйшлі на прагляд, змаглі пазнаёміцца з матэрыяламі выставы-экспазіцыі «Салют Перамогі будуць чуць пакаленні». Бібліятэкар прапанавала  сваім чытачам пачытаць цікавыя кнігі пра вайну. Вельмі важна сёння моладзі ведаць праўду, якой цаной быў заваяваны мір, праз што прыйшлося прайсці нашаму беларускаму народу, каб у дзяцей было шчаслівае дзяцінства. А каб ўсе гэта ведаць і помніць трэба гаварыць, паказваць, распытваць ў тых, хто прайшоў праз гады ваеннага ліхалецця і любой цаной берагчы Мір!