15.05.2024г. Інфармацыя + «Правы сям’і» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.05.2024г. Інфармацыя + «Правы сям’і»

   15 мая ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» для школьнікаў старэйшых класаў прайшла інфармацыя + «Правы сям’і». Усе мы ведаем, якое  вялікае значэнне сям’і ў жыцці кожнага чалавека, грамадства і дзяржавы. Менавіта сям’я для кожнага чалавека — невычэрпная крыніца любові, адданасці і падтрымкі. Падчас мерапрыемства прагучалі адказы на такія пытанні як: што значыць сям’я ў жыцці кожнага чалавека, якія функцыі выконвае сям’я, якія існуюць абавязкі ў членаў сям’і і як зрабіць так, каб сям’я была моцнай і дружнай.