15.05.24 г. Біблія-глобус “Сямейныя традыцыі розных краін” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.05.24 г. Біблія-глобус “Сямейныя традыцыі розных краін”

   15 мая 2024 года ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і. Важную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання мае кніга і бібліятэка. “Сямейныя традыцыі розных краін” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і, на якое запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй заснавання Міжнароднага дня сям’і, традыцыях і звычаях яго святкавання. Маладыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, шмат жартавалі і спявалі песні аб каханні, сям’і і вернасці.