16.05.2024г. Урок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для школьнікаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

16.05.2024г. Урок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для школьнікаў”

   Струмень інфармацыі, які пастаянна паступае і спажываны ўсімі намі, стаў для чалавека цывілізаванага не проста важны, а жыццёва неабходны. Напэўна, не знойдзецца чалавека, якога не цікавілі б навіны. Адных прыцягвае палітыка, іншых — адкрыццё ў галіне навукі і тэхнікі, камусьці цікава новае ў літаратуры і мастацтве, а камусьці — у чалавечым жыцці і прыродзе. Аб гэтых навінах паведамляе нам перыядычны друк ці, прасцей кажучы, газеты і часопісы. А чым зацікавіць дзяцей малодшага школьнага ўзросту? Правільна, каляровымі і цікавымі кнігамі і часопісамі. Каб даць інфармацыю аб даступнасці чытання перыёдыкі ў бібліятэцы і папоўніць веды хлопчыкаў і дзяўчынак аб перыядычных выданнях,пазнаёміць дзяцей з разнастайнымі часопісамі і газетамі 16 мая бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 1 класа мясцовай школы ўрок інфармацыйнай культуры “Перыядычныя выданні для школьнікаў”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гарталі і разглядалі каляровыя часопісы, а потым па чарзе выконвалі практычнае заданне. Дзеці павінны былі прарэкламаваць часопіс, які ім больш за ўсіх спадабаўся, каб зацікавіць да чытання іншых. Трэба выхоўваць і павышаць ўстойлівую цікавасць да сістэматычнага чытання навучэнцаў шляхам чытання і кніг, і перыёдыкі.