22.05.2023г. Час здароўя “Уся праўда пра курэнне” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.05.2023г. Час здароўя “Уся праўда пра курэнне”

   22 мая бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 6 класа мясцовай школы час здароўя “Уся праўда пра курэнне” з мэтай фармавання адмоўнага стаўлення да курэння і прапаганды здаровагаладу жыцця. Курэнне — глабальная праблема нашага часу. Яго шкода відавочная і даказаная тысячамі навукоўцаў. Аднак колькасць курцоў не скарачаецца, і шкода, якая прыносіцца ад курэння, па-ранейшаму вялікая. Права дыхаць чыстым паветрам, свабодным у тым ліку і ад тытуню заслугоўваюць усе – ад малога да вялікага, у любым месцы і ў любую пару года! Трэба спадзявацца, што веды, атрыманыя падчас мерапрыемства, дапамогуць дзецям у далейшым жыцці і зберагуць іх ад шкодных звычак.