24.05.2024г. Урок прафарыентацыі «Лабірынт прафесій» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.05.2024г. Урок прафарыентацыі «Лабірынт прафесій»

   24 мая ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў урок прафарыентацыі «Лабірынт прафесій». Павандраваць па ім прыйшлі вучні пачатковых класаў, якія мараць ў будучым стаць сапраўднымі людзьмі, патрэбнымі сваёй краіне. Кожны меў магчымасць расказаць сябрам кім марыць стаць у будучым. А даведацца больш пра тую ці іншую прафесію дапамагла літаратура, якая размясцілася на кніжнай выставе. А яшчэ пачыталі вершы і  паразгадвалі загадкі з кнігі М. Пазнякова «Слаўны працай чалавек». Напрыканцы зрабілі для сябе вынік: каб стаць перспектыўным ў любой прафесіі трэба добра вучыцца.