07.06.2024г. Урок гісторыі і мужнасці «Маленькие герои большой войны» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

07.06.2024г. Урок гісторыі і мужнасці «Маленькие герои большой войны»

  У рамках літаратурнага марафона “У 44-м прыйшла ў Прынёманне Перамога” бібліятэкар филіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей школьнага лагера “Сонейка” урок гісторыі і мужнасці «Маленькие герои большой войны». Імгненні Вялікай Айчыннай вайны да гэтага часу адгукаюцца болем у нашых сэрцах. На той вайне загінула безліч людзей, былі сярод іх і дзеці. Аб маленькіх героях, якія не пашкадавалі сваіх жыццяў дзеля свабоды, пагаварылі на мерапрыемстве. Хлапчукі і дзяўчынкі, воляю лёсу апынуліся ў падполлі, партызанскіх атрадах, стаўшы сынамі і дочкамі палкоў, выконвалі далёка не дзіцячыя даручэнні. Многія з іх былі параненыя, кантужаныя. Некаторыя па-геройску загінулі, сярод іх Марат Казей, Зінаіда Партнова, Лёня Голікаў, якім пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.