13.06.2024г. Кніжная выстава-тэма “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.06.2024г. Кніжная выстава-тэма “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны”

   Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 13 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для чытачоў школьнага ўзросту была арганізавана кніжная выстава-тэма “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны”. На ёй прадстаўлены матэрыялы ваеннай тэматыкі, плакаты, рэпрадукцыі газет ваеннага часу, літаратура для вучняў аб вайне. Каб дабавіць больш разнастайнасці, на выставу запрасілі пагранічнікаў заставы “Сямёнаўка”. Яны прыехалі не з пустымі рукамі, прывезлі з сабой зброю: аўтаматы, гранатамёт, снайперскую вінтоўку. Расказалі вучням, як у першыя дні вайны прыйшлося трымаць абарону нашым пагранічнікам. І самае цікавае, далі патрымаць зброю і нават паказалі, як ёю карыстацца. Вучні наперабой задавалі пытанні і атрымоўвалі на іх абгрунтаваныя адказы. Адным з такіх пытанняў было: “Колькі мне яшчэ гадоў расці, каб стаць пагранічнікам, як вы?”. Падрастаюць будучыя патрыёты! З упэўненасцю можна сказаць: “Будзе каму абараняць мір і спакой нашай роднай Беларусі!”.