20.06.2024г. Патрыятычная гадзіна “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.06.2024г. Патрыятычная гадзіна “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны”

   20 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, да Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел выхаванцы летняга лагера “Сонейка”. Гутарка ішла пра гарады-героі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Шмат цікавага даведаліся вучні з расказа бібліятэкара пра горад-герой Мінск. Чаму толькі ў 1974 годзе ён заслужана атрымаў гэты статус. Не менш цікавым быў расказ пра Брэсцкую крэпасць-герой. Вучні змаглі падзяліцца сваімі ўражаннямі пра ўбачанае ( многія з іх ужо ездзілі на экскурсію ў Брэсцкую крэпасць). Каб больш дасканала расшырыць кругазор удзельнікі мерапрыемства праглядзелі невялікія відэа-ролікі пра горад-герой Мінск і Брэсцкую крэпасць-герой. Тэма вайны заўсёды выклікае цікавасць у падрастаючага пакалення, асабліва калі расказ вядзецца пра іх равеснікаў, чыё дзяцінства апаліла вайна…І адразу ж дзеці робяць для сябе вынік: “Нам не трэба вайны! Няхай дзеці ўсёй Зямлі жывуць пад мірным небам!”