22.06.2024г. Час патрыятычнай кнігі “Заўтра была вайна” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.06.2024г. Час патрыятычнай кнігі “Заўтра была вайна”

   Да Дня ўсенароднай памяці Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа  ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшоў час патрыятычнай кнігі “Заўтра была вайна”. 22 чэрвеня … У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выконваў свой воінскі абавязак, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод. На мерапрыемстве бібліятэкар распавяла дзецям аб пачатку вайны, пра жудасныя здзекі ў канцлагерах. Прысутныя пазнаёміліся з кнігамі “Памяць” і “Доўгія вёрсты вайны” . Усё больш і больш аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінуўшых у баях, смутак пра мільёны нявінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў.