17.07.2024г. Гадзіна патрыятызму «Мой родны край, ты дорыш мне натхненне» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.07.2024г. Гадзіна патрыятызму «Мой родны край, ты дорыш мне натхненне»

    17 ліпеня ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Знайка» і прысвячалася яно знакавай даце — 80-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гадзіна патрыятызму «Мой родны край, ты дорыш мне натхненне» паклікала ўдзельнікаў, каб даведацца шмат цікавага карыснага.

    З апавядання бібліятэкара дзеці даведаліся хто вызваляў наш раён і якой цаной была атрымана свабода. Падрабязна спыніліся на гвардыі палкоўніку 250-ай стралковай дэвізіі Геронцыю Цытаішвілі, імя якога носіць цэнтральная вуліца аг. Малая Бераставіца. Помнік воіну-вызваліцелю знаходзіцца на месцы  яго  гібелі. Жыхары аграгарадка шануюць памяць воінаў-вызваленцаў, таму каля помнікаў заўсёды чыста, ляжаць кветкі і вянкі, запальваюцца лампадкі ў памяць аб загінуўшых… Праз імправізаваную гульню «Я — абаронца зямлі беларускай» вучні паспрабавалі ўявіць сабе 1944-ы год. Як нашы аднавяскоўцы сталі на абарону сваёй Радзімы. І хоць зброя, якую яны прынеслі, была не сапраўднай, але змагаліся з ворагам яны па сапраўднаму і адстаялі сваю малую Радзіму. Да мерапрыемства далучылася старшыня «Малабераставіцкая сельскага Савета» Таццяна Бабовік.