19.07.2024г. Гадзіна-рэклама “Якасць – гэта наш канёк” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.07.2024г. Гадзіна-рэклама “Якасць – гэта наш канёк”

   19 ліпеня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная гадзіна-рэклама “Якасць – гэта наш канёк”, прымеркаваная да Года якасці. У мерапрыемстве прыняла ўдзел моладзь, якая ў хуткім часе пачне самастойнае жыццё. І вельмі важна сёння арыентавацца ў сучаснай прасторы. А для гэтага трэба валодаць інфармацыяй па розных напрамках дзейнасці эканомікі нашай дзяржавы. Разам з бібліятэкарам прыпомнілі брэнды, якімі ганарыцца наша Рэспубліка Беларусь. Якасныя тавары і паслугі сёння вельмі запатрабаваныя. На іх трымаецца эканоміка дзяржавы. Ад гэтага залежыць дабрабыт яе жыхороў. За мяжою вельмі цэняць нашу прадукцыю за высокую якасць. А для вучняў, у першую чаргу, гэта якасная вучоба і якасныя паводзіны. Берагчы і цаніць тое, што маем і імкнуцца прымнажаць яго