09.08.2024г Гульнявая праграма “Тры вясёлых агеньчыка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.08.2024г Гульнявая праграма “Тры вясёлых агеньчыка”

    Правілы дарожнага руху  законы вуліц і дарог. Іх абавязаны ведаць і выконваць. Кожнаму з нас даводзіцца пераходзіць вуліцу ці дарогу, мы карыстаемся грамадскім транспартам, некаторыя з нас з’яўляюцца кіроўцамі ровараў  мы ўсе ўдзельнікі дарожнага руху. Таму кожны павінен ведаць і прытрымлівацца правілаў дарожнага руху. У форме пазнавальнай гульні супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі мерапрыемства “Тры вясёлых агеньчыка”. Дзеці праслухалі расповед бібліятэкара пра дарожныя знакі і правілы дарожнага руху, даведаліся пра тое, чаму правілы трэба абавязкова ведаць і выконваць, якія бываюць транспартныя сродкі перамяшчэння. У працэсе мерапрыемства наведвальнікі ўспомнілі аб любімых казачных персанажах і іх сродках перамяшчэння. Выканалі займальныя заданні на станцыях: «Святлафорыя», «Аўтаінспекцыя», «Дарожныя знакі», «Будзь уважлівы» і інш. Пагулялі ў займальную гульню: «Гэта я, гэта я, гэта ўсё мае сябры!». Дзеці праверылі свае веды і ўважлівасць, узгадалі, што азначаюць чырвоны, жоўты, зялёны колеры святлафора, пазнаёміліся з разнавіднасцямі дарожных знакаў і паглядзелі прэзентацыю «Твая бяспека на дарозе». У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што не варта падвяргаць сваё жыццё небяспецы, трэба быць асцярожным на дарозе і выконваць правілы дарожнага руху.

Проснувшись однажды утром после беспокойного сна, Грегор Замза обнаружил, что он у себя в постели превратился в страшное насекомое.