04.09.2024г. Час гісторыі беларускай кнігі “З пажоўклых пергаментаў, з прапыленых філіянтаў…” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.09.2024г. Час гісторыі беларускай кнігі “З пажоўклых пергаментаў, з прапыленых філіянтаў…”

   4 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў час гісторыі беларускай кнігі “З пажоўклых пергаментаў, з прапыленых філіянтаў…”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з кніжнай выставай-гісторыяй “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”, дз сабрана літаратура пра гісторыю стварэння беларускай кнігі, яе першадрукароў. Бібліятэкар расказала вучням пра Францыска Скарыну, Еўфрасінню Полацкую, Кірыла Тураўскага, Сімяона Полацкага. Паказала іх фотаздымкі, помнікі… З цікавасцю вучні разглядвалі  першы друкарны станок і першыя друкаваныя кнігі. Завочна пазнаёміліся з нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь і паглядзелі якія старынныя рукапісы захоўваюцца ў ёй… Бібліятэкар паведаміла вучням пра сталіцу беларускага пісьменства – горад Івацэвічы, дзе на днях адзначалі гэтую дату і ўрачыста перадалі эстафету гораду Ліда, дз ў наступным годзе пройдзе свята беларускага пісьменства.