19.09.2024г. Вандроўка па родных мясцінах “Тут край маіх бацькоў і дзедаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.09.2024г. Вандроўка па родных мясцінах “Тут край маіх бацькоў і дзедаў”

   19 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Вандроўка па родных мясцінах “Тут край маіх бацькоў і дзедаў” паклікала юных удзельнікаў, каб прайсціся турыстычнымі сцяжынкамі па знакамітых мясцінах нашай прыгожай бераставіцкай зямлі. У канун 80-годдзя ўтварэння раёна вучні змаглі пазнаёміцца з яго знакавымі мясцінамі, з дапамогай буклетаў наведаць музей “Вавёркі”. Разам павандравалі “Ад храма да храма”. Падзяліліся сваімі ведамі пра малую радзіму – аг.Малую Бераставіцу, чым богаты наш край, якімі знакамітымі людзьмі і адметнымі мясцінамі, якімі мы можам ганарыцца. Пагаварылі пра аграўсадзьбы, што на бераставітчыне, пра беларускія стравы, звычаі і абрады, якія яны прапануюць турыстам, каб слава пра беларускую зямлю слыла далёка за яе межамі…Усе ўдзельнікі атрымалі на памяць турыстычныя буклеты. Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю ўтварэння Бераставіцкага раёна і Сусветнаму Дню турызма.