26.09.2024г. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень бяспекі сумесна з адпрацоўкай пажарнай эвакуацыі — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.09.2024г. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень бяспекі сумесна з адпрацоўкай пажарнай эвакуацыі

   Сёння, 26 верасня, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М .Кавалеўскага прайшоў  Адзіны дзень бяспекі сумесна з адпрацоўкай пажарнай эвакуацыі. Актуальнасць тэмы бяспекі практычна штогод пацвярджаецца трагічнымі прыкладамі пажараў. Штодня кожны чалавек наведвае грамадскія месцы: гандлёвыя цэнтры, паліклінікі, школы, кінатэатры і клубы, дзе могуць спатрэбіцца навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць план эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе. Пра ўсё гэта гаварыў у сваім выступленні перад працоўным калектывам раённай бібліятэкі інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бераставіцкага РАНС Вадзім Мяцеліца. Супрацоўнік пажарнай службы нагадаў таксама працоўнаму калектыву аб падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі і аб алгарытме дзеянняў пры пажары.Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі  відэаролік ад МНС «Эвакуацыя пры пажары ў кватэры»  і прадэманстравалі супрацоўніку РАНС свае  веды  пажарнай эвакуацыі. Пры правядзенні практычнай адпрацоўкі  плана эвакуацыі парушэнняў  і недахопаў не было выяўлена.