26.09.2024г. Экападарожжа “Рэкі, рэчкі і моры на зямлі жывуць нездарма” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.09.2024г. Экападарожжа “Рэкі, рэчкі і моры на зямлі жывуць нездарма”

   Экападарожжа “Рэкі, рэчкі і моры на зямлі жывуць нездарма”, прысвечанае Сусветнаму дню мора, прайшло для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”. Дзеці ў гульнявой форме даведаліся пра значэнне вады, рэк і мораў у прыродзе, пагулялі ў гульню “Без вады – ні туды, ні сюды”, даведаліся пра ўсе яе якасці, адгадалі загадкі па тэме. Таксама ўдзельнікам мерапрыемства расказалі аб беражлівых адносінах да навакольнага свету і, у прыватнасці, да водных рэсурсаў. Усе разам з бібліятэкарам абмеркавалі экалагічныя праблемы і паразважалі, што трэба зрабіць кожнаму, каб рэчкі, азёры, моры  былі чыстымі і прыгожымі.