27.09.2024г. Прафілактычная гутарка “Цані жыццё” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.09.2024г. Прафілактычная гутарка “Цані жыццё”

   27 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”прайшла прафілактычная гутарка “Цані жыццё” і была яна накіравана на прафілактыку суіцыдальных паводзін сярод моладзі і падлеткаў. На мерапрыемства запрасілі Святара Мікалая, настаяцеля Малабераставіцкая царквы і пагранічнікаў заставы “Сямёнаўка”. Тэма суіцыдаў вельмі сур’ёзная і праблемная. Пагаварылі пра тыпы суіцыдальных паводзін, групы рыску падлеткаў…Абмеркавалі сучасныя моладзевыя субкультуры…Святар Мікалай у сваю чаргу расказаў прысутным, як царква ставіцца да суіцыдаў. На канкрэтных прыкладах паказаў уздзеянне негатыўных структур на моладзь. Даў ацэнку паводзінам цяперашніх падлеткаў. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогавай гутаркі, дзе кожны меў магчымасць выказаць сваю думку. Жадаючыя змаглі атрымаць нумары тэлефонаў: даверу, крызіснай дапамогі, рэспублікасскай дзіцячай тэлефоннай лініі, дзе пры неабходнасці ім змогуць аказаць дапамогу прафісійныя псіхолагі.