05.10.2024г. Прававая дыскусія “Якасць жыцця – здаровая нацыя” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.10.2024г. Прававая дыскусія “Якасць жыцця – здаровая нацыя”

   5 кастрычніка  філіял “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”  запрасіла дзяцей на прававую дыскусію “Якасць жыцця – здаровая нацыя”. Бібліятэкар напомніла прысутным аб тым, якія задачы стаяць перад намі ў гэтым годзе. Аб правах спажыўца і аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь прыняты Закон аб абароне правоў спажыўцоў. Бібліятэкар адзначыла, што паляпшэнне якасці жыцця ў першую чаргу звязана з паляпшэннем здароўя, а значыць неабходна весці актыўны лад жыцця, правільна харчавацца, адмовіцца ад шкодных звычак. Затым прысутныя выказалі сваё меркаванне адносна таго, як можна павысіць якасць жыцця.