06.10.2024г. Тэматычны вечар “Прыгожы свет каханнем мацярынскім” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

06.10.2024г. Тэматычны вечар “Прыгожы свет каханнем мацярынскім”

   Да Дня Маці ў філіяле” Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшоў тэматычны вечар “Прыгожы свет каханнем мацярынскім” для ўдзельнікаў клуба “Ладачкі”. Гэты вечар быў прысвечаны самым добрым, самым чулым, самым пяшчотным, клапатлівым, працавітым і, вядома ж, самым прыгожым жанчынам – мамам. Удзельнікі мерапрыемства расказвалі вершы, спявалі песні, складалі прыказкі, прысвечаныя мамам, дзяліліся сакрэтамі выхавання дзяцей і ўнукаў. Вельмі  чуллівымі момантамі былі расказы аб дзяцінстве, аб маці. Пасля ўрачыстай часткі за кубкам духмянай гарбаты доўга яшчэ абменьваліся ўражаннямі аб сустрэчы.