10.10.2024г. Літаратурныя чытанні “Самай лепшай матулі на свеце” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

10.10.2024г. Літаратурныя чытанні “Самай лепшай матулі на свеце”

   10 кастрычніка ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Знайка” сабраліся на адкрытае пасяджэнне ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” на літаратурныя чытанні “Самай лепшай матулі на свеце”, у рамках Тыдня бацькоўскай любові, і прысвяцілі яго Дню Маці. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення свята, даведеліся, якое значэнне яно мае для кожнага беларуса і як яго адзначаюць у нашай краіне. Удзельнікі чыталі вершы, гумарыстычныя частушкі, спявалі разам песні пра матулю. Падзяліліся думкамі, як будуць віншаваць са святам самага лепшага і роднага свайго чалавека – матулю. Бібліятэкар пазнаёміла з дзіцячай літаратурай, прысвечанай тэме мацярынства і прапанавала выбраць сабе кніжачку па густу. Напрыканцы мерапрыемства для сябе кожны зрабіў вынік: няма лепшага падарунка для маці, як здаровыя і паслухмяныя дзеці, якія выдатна вучацца і добра сябе паводзяць.