20.10.2024 г. Акцыя «Аб татах – з любоўю” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.10.2024 г. Акцыя «Аб татах – з любоўю”

   У 2022 годзе ў Беларусі з’явілася новае свята — Дзень бацькі. Адзначаецца яно 21 кастрычніка. Напярэдадні свята работнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага павіншавалі бацькоў-чытачоў бібліятэкі з гэтым важным і значным святам. Пажадалі сямейнага дабрабыту, гонару за дзяцей, здароўя і веры ў свае сілы. Для маленькіх наведвальнікаў у бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Кнігі дзяцінства нашых татаў”.