24.10.2024г. Урок экаадукацыі » Чырвоная кніга – скаргавая кніга прыроды» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.10.2024г. Урок экаадукацыі » Чырвоная кніга – скаргавая кніга прыроды»

    Самая галоўная экалагічная праблема на сённяшні дзень-гэта праблема захавання навакольнага асяроддзя. Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання экалагічны буквар прайшоў урок экаадукацыі “Чырвоная кніга – скаргавая кніга прыроды”. Бібліятэкар расказала дзецям пра тое, як важна берагчы ўсё жывое на зямлі, што трэба задумацца пра тое, хто будзе жыць на нашай планеце заўтра. Бо сёння многія віды раслін і жывёл знаходзяцца пад пагрозай знікнення і галоўны вораг усіх жывёл – чалавек. Вынішчэнне звяроў дзеля каштоўнага футра, мяса, забавы прывяло да таго, што хутка многіх з іх мы будзем бачыць толькі на малюнках. У ходзе падарожжа дзеці даведаліся пра тое, што такое Чырвоная кніга, чаму ўзнікла неабходнасць яе стварэння, якія існуюць рэдкія жывёлы і расліны. Што выратаваны ад поўнага знішчэння такія каштоўныя жывёлы як рысь, бабёр, зубр. Для іх створаны запаведнікі і заказнікі.