27.10.2024г. Прагляд дакументальнай кінастужкі «Азарычы», да 80-годдзя з часу заснавання «Азарычскага лагера смерці» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.10.2024г. Прагляд дакументальнай кінастужкі «Азарычы», да 80-годдзя з часу заснавання «Азарычскага лагера смерці»

У бібліятэчны кіназал філіяла «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прыйшлі вучні сёмага класа разам з настаўнікам на прагляд дакументальнай кінастужкі «Азарычы», да 80-годдзя з часу заснавання «Азарычскага лагера смерці», у рамках Дзяржпраекта «Генацыд беларускага народа.” Нікога не за ставіла абыякавым убачанае і пачутае на экране. Незабыўны след заставіла вайна ў сэрцы кожнага беларуса. Памяць гучыць набатам, як напамін жывым: ніколі не забудзем! Пакуль мы помнім — мы жывём! Падрастаючае пакаленне павінна  ясна сабе ўяўляць, што такое фашызм праз кнігі і фільмы, праз успаміны сведкаў… Пасля прагляду кінастужкі разам з бібліятэкарам абмеркавалі яго. Узнікла шмат пытанняў, на якія вучні атрымалі адказы. Дапаўненнем да мерапрыемства стала знаёмства з матэрыяламі на кніжнай выставе «Памяць у сэрцы гучыць». У памяць усіх закатаваных фашыстамі ў гады вайны запалілі лампадку памяці і пастаялі ў хвіліне  маўчання.