31.10.2024г. Кніжная выстава «Агнявыя дарогі да Перамогі» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

31.10.2024г. Кніжная выстава «Агнявыя дарогі да Перамогі»

31 кастрычніка ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад намецка-фашысцкіх захопнікаў. На конкурс чытальнікаў «Радкі апаленыя вайной» прыйшлі выхаванцы школьнага лагера «Сонейка», каб пазнаць шмат цікавага і новага, а бібліятэка для іх падрыхтавала кніжную выставу «Агнявыя дарогі да Перамогі», дзе кожны жадаючы змог знайсці сабе верш, альбо ўрывак з любога твора і выразна яго прачытаць. Яркім і цікавым дапаўненнем да мерапрыемства стала інсталяцыя «Заўтра ў бой за родную Беларусь», якая заняла першае месца ў вобласці сярод раёнаў. Зроблена яна рукамі таленавітага настаўніка працы Артура Мядзелкі. Ён з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне і падрабязна расказаў і паказаў вучням з чаго зроблены гэты экспанат, што ён сабой уяўляе, як прышла ідэя зрабіць такі цуд? Наперабой дзеці задавалі пытанні пра самалёт, машынку, салдацікаў пра боепрыпасы і г.д. Адразу было відаць, што ім вельмі ўсё спадабалася! Яшчэ доўга яны будуць абмяркоўваць убачанае і пачутае. Зараз інсталяцыя знаходзіцца ў школьным музеі «Вытокі».