14.11.2024г. Урок міласэрнасці “Спяшайцеся рабіць дабро” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.11.2024г. Урок міласэрнасці “Спяшайцеся рабіць дабро”

     14  лістапада ў філіале  “Пархімаўская ІСБ”  прайшоў урок  міласэрнасці   “Спяшайцеся  рабіць дабро”. На  гэтым  незвычайным  уроку  ішла  размова  пра значэнне слова  “дабрыня”, патрэбна быць добрым ці не.  Дзеці ўспаміналі і тлумачылі прымаўкі, ўспаміналі  чароўныя  словы  ветлівасці. Юныя чытачы разглядалі кніжкі, знаходзілі ў іх творы аб дабрыні і добрых учынках  і з задавальненнем гучна іх чыталі. А яшчэ  было  вельмі  цікава  ўспомніць, пра  старыя, добрыя  казкі, пра  казачных  герояў, якія  рабілі  дабро. У  канцы  мерапрыемства дзеці  напісалі  на  смайлах,  што  яны хочуць  зрабіць  добрага  для  сваіх  родных, блізкіх, знаёмых, сяброў.