14.11.24 г. Прававая гульня-віктарына “Мы і нашы правы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.11.24 г. Прававая гульня-віктарына “Мы і нашы правы”

    Да Сусветнага дня абароны правоў дзіцяці, які штогод адзначаецца  ў свеце  20 лістапада, для вучняў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правяла прававую гульню-віктарыну “Мы і нашы правы”. Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх, супрацоўнік адзначыла, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя аб правах дзіцяці. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”, “Я маю правы”, “Правы літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.