22.11.2024г. Урок-абмеркаванне “Добрыя манеры няхай будуць вам прыкладам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.11.2024г. Урок-абмеркаванне “Добрыя манеры няхай будуць вам прыкладам”

    У раённай бібліятэцы для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” прайшоў урок-абмеркаванне “Добрыя манеры няхай будуць вам прыкладам. Мэта ўрока: даць уяўленне аб этыкеце; спрыяць фарміраванню ўсвядомленых маральных паводзін, заснаваных на веданні культурных традыцый і нормаў этыкету; вучыць аналізаваць і ацэньваць паводзіны іншых людзей. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з паняццямі добрыя і дрэнныя манеры, што такое этыкет. Далей падзяліўшыся на дзве каманды, яны актыўна прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах: “Мы ведаем, мы ўмеем“Выхаваныя дзеці“Мудрыя продкі. Удзельнікі складалі прыказкі пра этыкет, адказвалі на пытанні віктарын, засяроджана разбіралі сітуацыі, спаборнічалі ў тым, хто ўспомніць больш ветлівых слоў. У канцы мерапрыемства зрабілі свае высновы і паабяцалі стаць выхаванымі людзьмі.