23.11.2024г. Гадзіна творчасці “Майстрыхі на ўсе рукі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.11.2024г. Гадзіна творчасці “Майстрыхі на ўсе рукі”

    23 лістапада ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка” — гадзіна творчасці “Майстрыхі на ўсе рукі”. 16 лістапада адзначаюць Дзень рукадзелля. Свята не афіцыйнае, але гэта дата выбрана не выпадкова і супадае з днём стварэння ЮНЕСКА — арганізацыі, якая прыраўняла ў 1957 годзе рукадзелле да культурнай спадчыны. У сучасным свеце традыцыйныя рамёствы і прыкладная творчасць паступова знікаюць, аднак майстрыхі працягваюць займацца вышыўкай, вязаннем, шыццём, пап’емашэ, маляваннем, алмазнай вышыўкай, каб захаваць культурную спадчыну свайго народа. У гэты дзень бібліятэка запрасіла творчых, захопленых сваёй любімай справай людзей. Умелыя рукі могуць зрабіць фантастычна прыгожыя рэчы — шэдэўры, казачныя цуды. з нітак, шматкоў, пацерак, паперы.