27.11.2024г. Урок памяці “Генацыд: трагічнае мінулае ці сучаснасць?” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.11.2024г. Урок памяці “Генацыд: трагічнае мінулае ці сучаснасць?”

   У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “Генацыд: трагічнае мінулае ці сучаснасць?” Генацыд не мае тэрміна даўнасці. Адной з форм генацыду стала знішчэнне вёсак, часта разам з насельніцтвам. Больш за дзевяць тысяч беларускіх вёсак былі абрабаваны, разбураны і спалены. Насельніцтва знішчалася ці зганялася ў Нямеччыну. Цэлыя раёны Беларусі ў ходзе такой палітыкі былі пераўтвораны ў зоны пустыняў. Сотні вёсак так і не адрадзіліся ў пасляваенны час. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі тыя трагічныя падзеі ваеннага ліхалецця, пазнаёміліся з выставай кніг па тэме.