28.11.2024г. Інфармацыйная хвілінка “Я – чалавек. Я – грамадзянін”

   У кожнага чалавека, у тым ліку і дзіця, ёсць правы. Яны запісаны ў «Канвенцыі аб правах дзіцяці». 28 лістапада бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла для вучняў 2 класа мясцовай школы інфармацыйную хвілінку “Я – чалавек. Я – грамадзянін”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з Канвенцыяй аб правах дзіцяці, звярнула ўвагу на некаторыя законы, раскрыла іх уплыў на ўсе бакі жыцця чалавека, дапамагала юным грамадзянам вучыцца ацэньваць свае ўчынкі. Займальна і цікава было вучням знаёміцца з правамі дзіцяці на казачных прыкладах.