29.11.2024г. Кніжная панарама “Пісьменнік вялікай душы”

   З любімымі героямі твораў пісьменніка-юбіляра Міхася Лынькова сустрэліся юныя чытачы на панараме “Пісьменнік вялікай душы” у Старадварэцкай бібліятэцы. Творчы і жыццёвы шлях пісьменніка, яго проза для дзяцей, гісторыя стварэння і сюжэт “Міколкі – паравоза” і гумарыстычнай аповесці “Пра смелага ваяку Мішку” выклікалі цікавасць і жывы водгук у дзяцей.