29.11.2024г. Сустрэча на літаратурных прасторах ““Творчае крэда Міхася Лынькова”

   У канцы лістапада адзначаецца 125 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Міхася Лынькова. Да гэтай даты бібліятэкар і культарганізатар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” падрыхтавалі для дзяцей пачатковай школы сустрэчу на літаратурных прасторах “Творчае крэда Міхася Лынькова”. Школьнікі даведаліся аб складаным лёсе пісьменніка і яго літаратурнай творчасці, пазнаёміліся з творамі пісьменніка, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Наш Міхась Лынькоў”. Знаёмства з творчасцю знакамітага пісьменніка, вядомага класіка беларускай літаратуры выклікала ў школьнікаў пачуццё гонару за таленты беларускіх людзей.