30.11.2024г Выстава-знаёмства «Праўдзівы класік беларускай прозы»

 30 лістапада споўнілася 125 гадоў з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Міхася Лынькова. Не адно пакаленне школьнікаў выгадавалася на яго знакамітых творах «Міколка паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», якія і сёння вывучаюць у школе. З нагоды юбілею пісьменніка ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» арганізавана выстава-знаёмства «Праўдзівы класік беларускай прозы», дзе можна пазнаёміцца з жыццём і творчым шляхам пісьменніка. Узяць любімы твор і перачытаць яго, прыпомніўшы свае школьныя гады, а хто не чытаў бібліятэка раіць пачытаць…