01.12.2024г. Выстава-папярэджанне “СНІД: чатыры літары – мільен жыццяў”

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. ВІЧ / СНІД – адна з самых страшных з’яў нашага часу. Хвароба гэтая не ведае межаў і забірае жыццё людзей з розных краін. І змагацца з гэтай страшнай хваробай можна толькі разам, усім светам. Выстава-папярэджанне» СНІД: чатыры літары – мільен жыццяў» у раённай бібліятэцы прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. Увазе карыстальнікаў прадстаўлены кнігі з фонду бібліятэкі па гісторыі захворвання, аб шляхах перадачы віруса, сіндромах і групах рызыкі, лячэнні і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Мэта кніжнай выставы павысіць узровень інфармавання насельніцтва па праблеме СНІД.