03.12.2024г.Інфармацыйная гадзіна з праглядам відэароліка «СПИД — это опасно! Не рискуй напрасно»

У філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла інфармацыйная гадзіна з праглядам відэароліка «СПИД — это опасно! Не рискуй напрасно», да Сусветнага Дня барацьбы са СНІДам, у рамках прафілактыкі сацыяльнага гвалту. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Дзеці даведаліся аб інфекцыі, якую называюць «чумой ХХ стагоддзя». Якую небяспеку і пагрозу ўсяму чалавечству яна нясе з сабою, калі абыякава ставіцца да дадзенай праблемы. Пагаварылі пра прафілактыку, меры бяспекі… Разабралі падрабязна матэрыял, які размешчаны на рэкрамных брашурах на выставе «СНІД: небяспечна не ведаць». Прайшлі «Тэст» на праверку ведаў аб ВІЧ і СНІД адказаўшы на пытанні, прапанаваныя бібліятэкарам. У канцы мерапрыемства паглядзелі кароценькі відэаролік на дадзеную тэму.