04.12.2024г. Акцыя дабрыні «Працягні руку бліжэйшаму»

Акцыя дабрыні «Працягні руку бліжэйшаму», да Дня інвалідаў, прайшла ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка». Вучні даведаліся, якія людзі лічацца інвалідамі? Прыпомнілі: сярод свайго акружэння ці ёсць такія? Выказалі свае думкі: як мы дапамагаем ім… Як, наогул, павінны людзі ставіцца да інвалідаў? Што сёння робіць джяржава для таго, каб  яны не адчувалі сябе кінутымі на волю лёсу. На прыкладзе Аляксея Талая разгледзелі, якая сіла волі есць у чалавека, які прайшоўшы цяжкія выпрабаванні жыцця, ведзе звыклы лад жыцця і яшчэ знаходзіць ў сабе сілы дапамагаць іншым. Гэта сапраўдны прыклад стойкасці, мужнасці і гераізму. Аляксей Талай з’яўляецца патрыётам сваёй Беларусі! Жэстам працягнутай рукі з сардэчкам вучні  выказалі  адносіны да людзей, якія патрабуюць дапамогі. І будзем спадзявацца, што гэта будзе сапраўды так!