06.12.2024г. Час кніжных забаў «Пісьмо Дзеду Марозу»

У філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Знайка», наведваць  якое вельмі любяць дзеці і заўжды яго чакаюць.Усе  мерапрыемствы на працягу года праходзілі вельмі цікава, займальна і весела. Час кніжных забаў» Пісьмо Дзеду Марозу» паклікаў яго ўдзельнікаў, каб нагадаць аб набліжэнні Новага года, любімага свята дзетвары. Аб гэтым сведчаць кніжкі з навагодняй тэматыкай, дзе можна  знайсці вершы, песенькі, якія потым расказаць Дзеду Марозу і атрымаць за гэта салодкі пачастунак. Падчас мерапрыемства школьнікі мелі магчымасць напісаць пісьмо Дзеду Марозу са сваімі пажаданнямі і кінуць  яго ў навагоднюю  паштовую скрыню . А  каб  пажаданні  збыліся, трэба добра вучыцца, слухацца бацькоў і настаўнікаў і добра сябе  паводзіць.