07.12.2024 Урок бібліятэчнай культуры “Бібліятэка, кніжка, Я – разам сапраўдныя сябры”.

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок  бібліятэчнай культуры “Бібліятэка, кніжка, Я – разам сапраўдныя сябры”. Першакласнікі мясцовай школы разам з класным кіраўніком Тарасевіч І.О. здзейснілі займальнае падарожжа ў казачную і загадкавую краіну “Бібліятэку”. Гэтая краіна напоўнена самымі рознымі кнігамі, тут заўсёды пануе загадкавая цішыня. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з правіламі абыходжання з кнігай, правіламі карыстання бібліятэкай, расказала як трэба паводзіць сябе ў бібліятэцы. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў літаратурных віктарынах, знаёміліся з перыядычнымі выданнямі і новымі кнігамі. Напрыканцы мерапрыемства першакласнікі  далі клятву любіць і берагчы кнігі.