11.12.2024г. Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 2025”

У 2025 годзе адбудзецца найважнейшая для Рэспублікі Беларусь падзея— выбары кіраўніка дзяржавы. Да гэтай падзеі на абанеменце Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага аформлена інфармацыйная выстава “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 2025”. На выставе прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя выбарчаму праву, палітычным працэсам, гісторыі выбараў і правам грамадзян. Тут  можна пазнаёміцца з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама з пакрокавай  інструкцыяй і каляндарным планам да выбараў.