11.12.2024г. Урок інфармацыйнай культуры “Кнігі-энцыклапедыі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.12.2024г. Урок інфармацыйнай культуры “Кнігі-энцыклапедыі”

 У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Кнігі-энцыклапедыі”. Тэма любімая сярод вучняў малодшага ўзросту. Энцыклапедыі для школьнікаў у бібліятэцы карыстаюцца вялікім попытам і не патрабуюць асобай рэкламы. Навінкі заўсёды заўважаюць пільныя вочкі маленькіх чытачоў. А прачытаўшы такія пазнавальныя кнігі можна набыць карысную, цікавую інфармацыю і падзяліцца  ёю з сябрамі. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з навінкамі, якія адразу ж захацелася пачытаць.

Прокрутить вверх