12.12.2024г. Гадзіна прававых ведаў “Вандроўка ў краіну Правоў і Абавязкаў”

Правы чалавека! Правы дзіцяці! Гэтыя фразы трывала ўвайшлі ў наша жыццё і прыжыліся ў нашым грамадстве. Прававыя веды патрэбны школьнікам не самі па сабе, а як аснова паводзін у розных жыццёвых сітуацыях, якія маюць юрыдычную сілу.  Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” разам з вучнямі 5 класа СШ аг. Пагранічны падчас гадзіны прававых ведаў “Вандроўка ў краіну Правоў і Абавязкаў” паспрабавалі разабрацца, якія правы і абавязкі ёсць у кожнага дзіцяці.Чалавек павінен, менавіта з дзяцінства расці з трывалым разуменнем неабходнасці ведаў сваіх правоў, абавязкаў і правоў іншых людзей, каб яго дзеянні не наносілі шкоду іншым.